Green Day | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп-панк, альтэрнатыўны рок[1], панк-рок[2][3] і рок-музыка[4][5] |
Гады | з 1987 па цяперашні час |
Краіна | ЗША |
Адкуль | Oakland California Temple[d] |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Epitaph Records[d][6], Reprise Records[d][6] і Lookout! Records[d] |
Склад | |
greenday.com (англ.) greenday.com |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Green Day» (бел.: Зялёны дзень[7]) — амерыканскі панк-рок-гурт. Складаецца з чатырох удзельнікаў: Білі Джо Армстранга (вакал, гітара), Майка Дзёрнта (бас гітара, бэк-вакал), Трэ Кула (ударныя) і (з моманту анонса альбома «¡Uno!») Джэйсана Уайта (гітара).
«Green Day» першапачаткова былі часткай панк-рок асяроддзя, якое сфармавалася вакол панк-клуба «924 Gilman Street» (Берклі). Іх першыя альбомы, запісаныя на незалежнай кампаніі «Lookout!Records», дазволілі гурту зарабіць мноства фанатаў. У выніку гурт разам з іншымі каліфарнійскімі панкамі («The Offspring», «Rancid») падняла хвалю велізарнай цікавасці да панк-музыкі не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце. Спарадзіўшы такіх вядомых пераймальнікаў, як «Good Charlotte», «Fall Out Boy», «Simple Plan», «Green Day» працягваюць натхняць музыкантаў і дагэтуль. У 2011 годзе трыа было прызнана лепшым панк-гуртам у гісторыі музыкі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Rolling Stone»[8].